У свеце Вугеры спяваюць чароўныя камяні ў прошчах і плятуцца спракаветныя чары. Тут замкі і рыцары, прыўкрасныя князёўны ды старадаўнія легенды, падобныя да сненняў. Але што здарыцца, калі сны стануць кашмарамі, спеў ахоўных камянёў перарвецца, а з цёмных куткоў да чалавечых сялібаў папаўзуць пачвары?..
Пагрузіцеся ў чароўны свет і даведайцеся яго таямніцы на старонках новага фэнтэзі Маргарыты Латышкевіч.
Новае выданне вырабленае ў супрацы з выдавецтвам “Папуры”. Яно мае прыгожа аздоблены зрэз блока і парадуе пакупнікоў коштам, роўным кошту папярэдняга. Апошнія некалькі кніг першага выдання таксама можна набыць у выдавецтве са зніжкай.