Новыя паступленні кніг
Нам падвезлі колькі новых кніжак і папоўнілі запасы некаторых старых! Прыглядайцеся пільней да каталогу!
З’явіліся некаторыя кнігі выдавецтва “Кнігазбор” — з поўным спісам таго, што маецца ў наяўнасці, можна азнаёміцца тут.
Некалькі новых пазіцый атрымалі і ад Логвінава — знайшлося колькі паасобнічкаў, выдадзеных яшчэ ў ’00-х! Рэшту цікавостак глядзіце тут!
Прыўкрасныя дзіцячыя кнігі падвезлі нам і з выдавецтва Koska — як ужо вядомыя чытачам прыгоды Мамы Му і Крумкача ці дзівосныя гісторыі ад Пэтсана і Фіндуса, так і навінка — кніга “Плыў па моры чамадан”. Падгледзець паступленне можна тут.
Даволі вялікае паступленне прыйшло і з «Мастацкай літаратуры» — папоўнілі запасы кніжак серыі “Я люблю чытаць”, якая палюбілася нашым пакупнікам, і цудам выпрасілі колькі самых-самых апошніх паасобнікаў “Гісторыі беларускай (крыўскай) кнігі”. Глядзіце, што яшчэ ўдалося здабыць, тут.