Анатацыя
Ваньковіч, М.
Шчанячыя гады / Мельхіёр Ваньковіч ; пераклад з польскай Язэпа Янушкевіча. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 143 с.
ISBN 978-985-458-388-4.
Вага кнігі — 0,39 кг
Успаміны польскага пісьменніка Мельхіёра Ваньковіча (1892–1974) дагэтуль не перакладаліся на беларускую мову, хоць найперш яны цікавыя менавіта беларускаму чытачу. Аўтар — нашчадак заможнага шляхоцкага роду, нарадзіўся ў маёнтку Калюжычы (цяпер Бярэзінскі раён). З ягоных “Шчанячых гадоў” паўстае Беларусь на зломе гістарычных эпох — ад паўстання 1863 года да савецка-польскай вайны 1920 года. Кніга чытаецца захапляльна: тут ёсць і жывы гумар, і глыбінныя светапоглядныя рэчы. Успаміны выйшлі ў 1934 годзе у іх адлюстраванае мысленне чалавека аддаленай эпохі, там ёсць з чым не пагадзіцца. Але літаратурная і гістарычная вартасць бясспрэчныя: кнігай Ваньковіча калісьці натхняўся Уладзімір Караткевіч. Так што задоўга да перакладу “Шчанячыя гады” сталі з’явай беларускай літаратуры.