Дамова публічнай аферты на набыццё тавараў у інтэрнэт-краме tn.by
- Агульныя палажэнні.
1.1. Гэтая дамова вызначае парадак ажыццяўлення “Прадаўцом” (НВК “Тэхналогія”) куплі-продажу Тавару праз Інтэрнэт-краму tni.by ў адпаведнасці з арт. 405 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь (далей – ГК РБ) і ёсць афіцыйнай публічнай афертай Прадаўца, адрасаванай нявызначанаму колу асобаў.
1.2. Фактам прыняцця (акцэпту) “Пакупніком” умоваў гэтай Дамовы з’яўляецца паведамленне пра выбар і замову тавару, адпраўленае шляхам націскання кнопкі “Аформіць замову” ў раздзеле “Кошык” з дапамогай электроннай сувязі, у парадку і на ўмовах, якiя вызначаныя гэтай Дамовай і ўмовамі (п. 3 арт. 408 Грамадзянскага Кодэкса Рэспублікі Беларусь).
1.3. Пры супольным згадванні Пакупніка і Прадаўца па тэксце гэтай Дамовы яны называюцца “Бакі”, а кожны паасобку – “Бок”.
1.4. Кожны Бок гарантуе другому Боку, што валодае адпаведным правам і дастатковым аб’ёмам дзеяздольнасці, усімі іншымі правамі і паўнамоцтвамі, неабходнымі для заключэння і выканання гэтай Дамовы.
1.5. Ажыццяўляючы замову тавару праз інтэрнэт-краму, Пакупнік прымае і згаджаецца з усімі ўмовамі, выкладзенымі ў гэтай дамовы, і з інфармацыяй, размешчанай на сайце ў момант прыняцця Прадаўцом замовы.
1.6. Да стасункаў паміж Бакамі па сапраўднай дамове ужываюцца патрабаванні Законаў Рэспублікі Беларусь “Аб гандлі”, “Аб абароне правоў спажыўцоў” (далей – Закон) i iншыя нарматыўныя і прававыя акты Рэспублікі Беларусь, якія рэгулююць пытанні рознічнай куплі-продажу.
1.7. Прадавец пакідае за сабой права ўносіць змены ў гэтую Дамову і ў інфармацыю на сайце, у сувязі з чым Пакупнік абавязваецца на момант звароту да Прадаўца з замовай на тавар улічваць магчымыя змены.
1.8. Публікацыя інфармацыі, якая відавочна не адпавядае тавару, у тым ліку коштаў, фота і апісання тавару,
прызнаецца тэхнічнай памылкай. - Афармленне і тэрміны выканання замовы.
2.1. Замова Пакупніка можа быць аформленая праз тэлефон і/або праз сайт.
2.1.1. Пры афармленні замовы праз тэлефон Пакупнік перадае Прадаўцу наступную неабходную інфармацыю для афармлення замовы: жаданы тавар і яго колькасць, адрас дастаўкі тавару, кантактны тэлефон, пажаданы час атрымання замовы.
2.1.2. Пры афармленні замовы праз сайт Пакупнік запаўняе электронную форму замовы на тавар і адпраўляе сфармаваную замову Прадаўцу з дапамогай сеткі Інтэрнэт.
2.1.3. Адрас электроннай пошты, пазначаны пры афармленні замовы праз сайт або праз тэлефон, уносіцца ў
спіс для рэгулярнай рассылкі і выкарыстоўваецца для аўтаматычнага стварэння акаўнта Пакупніка на сайце.
Адрас электроннай пошты можа быць выдалены з базы інтэрнэт-крамы на патрабаванне яе ўладальніка.
2.2. Інфармацыя ў замове, атрыманай Прадаўцом, узгадняецца з Пакупніком або Атрымальнікам праз кантактны тэлефон ці электронную пошту з мэтай удакладнення, у тым ліку канкрэтнай даты і часу дастаўкі тавару. Канкрэтная дата і час дастаўкі залежаць ад абранага тавару, месца дастаўкі і часу, неабходнага Прадаўцу на апрацоўку замовы.
2.3. Пры афармленні замовы праз сайт Пакупнік атрымлівае на паказаны ім электронны адрас паведамляльны электронны Ліст, які пацвярджае факт афармлення пакупніком формы замовы на сайце Прадаўца. Гэты паведамляльны ліст не з’яўляецца пацвярджэннем факту прыняцця замовы Прадаўцом.
2.4. У выпадку выяўлення, што на складзе Прадаўца няма неабходнага тавару або неабходнай яго колькасці,
Прадавец інфармуе пра гэта Пакупніка праз кантактны тэлефон, адлюстраваны ў замове. Пакупнік мае права прыняць Тавар у колькасці, што ёсць у наяўнасці ў Прадаўца, або адмовіцца (ануляваць) ад Замовы.
2.5. У выпадку ўзнікнення ў Пакупніка пытанняў, якія датычаць апісання, уласцівасцяў і характарыстык тавару, перад афармленнем замовы Пакупнік павінен звярнуцца да Прадаўца праз тэлефон або з дапамогай сродкаў анлайн-кансультацыі, пазначаных на сайце інтэрнэт-крамы.
2.6. Прадавец мае права адмовіць кліенту ў пацвярджэнні або выкананні замовы ў выпадку выяўлення тэхнічнай памылкі, звязанай з працай праграмнага забеспячэння на баку Прадаўца або іншых сэрвісаў, неабходных для
функцыянавання сайта, у тым ліку з прычыны неправамерных дзеянняў з боку трэціх асобаў. - Дастаўка тавару.
3.1. Пры замове тавару Пакупніком на ўмовах дастаўкі Прадавец прыкладзе ўсе намаганні, каб выканаць тэрміны дастаўкі тавару, названыя на сайце або ўзгодненыя з Пакупніком пасля афармлення замовы, пры гэтым не выключаючы прычын, якія могуць паўстаць і паўплываць на тэрміны дастаўкі ў выглядзе непрадбачаных падзей і абставін, якія адбыліся не з віны Прадаўца.
3.2. Рызыка выпадковай страты або выпадковага пашкоджання тавару пераходзіць да Пакупніка або Атрымальніка ў момант перадачы тавару або пакідання Пакупніком або Атрымальнікам тавару асабістага подпісу ў дакументах, якія пацвярджаюць дастаўку тавару.
3.3. У момант дастаўкі тавару асоба, якая ажыццяўляе дастаўку, дэманструе Пакупніку і/або Атрымальніку вонкавы выгляд і камплектнасць тавару. Калі тавар мае вонкавыя хібы, пакупнік мае права адмовіцца ад тавару.
3.4. Пакупнік або Атрымальнік у момант атрымання тавару атрымлівае пакет дакументаў на тавар: – касавы чэк, пры ўмове, што аплата праводзіцца ў момант атрымання замовы.
3.5. Пасля атрымання тавару Пакупніком або Атрымальнікам Прадавец не прымае прэтэнзіі па якасці і камплектнасці (акрамя відавочнага браку, выяўленага пазней). - Аплата тавару.
4.1. Кошт тавару паказваецца побач з вызначаным найменнем тавару на сайце інтэрнэт-крамы на старонцы тавару ў беларускіх рублях.
4.2. Кошт тавару на сайце інтэрнэт-крамы можа быць зменены Прадаўцом у аднабаковым парадку. Пры гэтым кошт на тавар, на які аформлена замова, змене не падлягае.
4.3. Аплата тавару Пакупніком або Атрымальнікам ажыццяўляецца ў беларускіх рублях у форме і спосабамі,
названымі Прадаўцом у раздзеле “Аплата і дастаўка” на сайце інтэрнэт-крамы.
4.4. Прадавец мае права даваць Пакупніку або Атрымальніку зніжкі на Тавары і праграму бонусаў. Віды зніжак, парадак і ўмовы налічэння бонусаў паказваюцца на сайце інтэрнэт-крамы ў публічным доступе і могуць быць змененыя Прадаўцом у аднабаковым парадку. - Гарантыі і адказнасць.
5.1. Прадавец не нясе адказнасці за шкоду, нанесеную Пакупніку або Атрымальніку з прычыны неналежнага выкарыстання апошнім тавару, набытага ў інтэрнэт-краме Прадаўца.
5.2. Прадавец не нясе адказнасці за змест і функцыянаванне іншых сайтаў інтэрнэту.
5.3. Прадавец мае права перасаступаць або іншым спосабам перадаваць свае правы і абавязкі, якія вынікаюць з яго стасункаў з Пакупніком або Атрымальнікам, трэцім асобам.
5.4. Прадавец не нясе адказнасці за наступствы, звязаныя з дзеяннямі Пакупніка або Атрымальніка ў выпадку
выкарыстання тавару, набытага ў Прадаўца, у прадпрымальніцкіх мэтах.
5.5. Прадавец не адказвае за страты Пакупніка або Атрымальніка, якія ўзніклі ў выніку:
– пазначэння недакладнай інфармацыі пры ўзгадненні замовы, у тым ліку няправільнага пазначэння ідэнтыфікацыйных звестак;
– неправамерных дзеянняў трэціх асобаў.
5.6. Пакупнік або Атрымальнік нясе поўную адказнасць за дакладнасць ідэнтыфікацыйных звестак, названых ім пры замове тавараў у інтэрнэт-краме.
5.7. Бакі вызваляюцца ад адказнасці за поўнае ці частковае невыкананне сваіх абавязкаў, калі такое невыкананне з’явілася ў выніку дзеяння абставін непераадольнай сілы, якія ўзніклі пасля ўступлення ў сілу гэтай дамовы і/або ў выніку падзеяў надзвычайнага характару, якія Бакі не маглі прадбачыць і перадухіліць разумнымі мерамі.
5.8. У іншых выпадках, якiя не прадугледжаныя пунктам 5.7 гэтай дамовы, за невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязкаў Бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.9. У выпадку неабгрунтаванай адмовы ад набыцця тавару Пакупнік абавязаны кампенсаваць выдаткі Прадаўца, звязаныя з дастаўкай тавару Пакупніку. - Іншыя ўмовы.
6.1. Да дачыненняў паміж Пакупніком і Прадаўцом прымяняецца заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
6.2. У выпадку ўзнікнення пытанняў і прэтэнзій з боку Пакупніка або Атрымальніка ён павінен звярнуцца да Прадаўца праз тэлефон ці праз форму “Зваротнай сувязі” на сайце інтэрнэт-крамы.
6.3. Усе ўзніклыя спрэчкі Бакі будуць старацца развязаць шляхам перамоваў. Пры недасягненні ўзаемавыгаднага пагаднення спрэчка паміж Бакамі будзе перададзена на разгляд у судовы орган у адпаведнасці з дзейным заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Усе спрэчкі разглядаюцца ў судовым органе па месцы знаходжання Прадаўца.
6.4. Прызнанне судом несапраўднасці якога-небудзь палажэння дадзенай дамовы не цягне за сабой несапраўднасць яго астатніх палажэнняў.
6.5. Прадавец мае права выкарыстоўваць электронны адрас і тэлефонныя нумары Пакупніка для рассылання інфармацыйных паведамленняў.
6.6. Прадавец мае права перад пастаўкай замоўленага Пакупніком тавару запатрабаваць ад Пакупніка 100%-й перадаплаты замоўленага тавару. Прадавец мае права адмовіць Пакупніку ў дастаўцы тавару пры адсутнасці такой аплаты. Прадавец мае права запатрабаваць ад Пакупніка 100%-й перадаплаты замоўленага тавару ў наступных выпадках:
– калі Пакупнік, раней рабіў замовы, але адмаўляўся ад купляць замоўленыя тавары, дастаўленыя ў тэрмін і належнай якасці,
– за іншых прычынаў, звязаных з меркаваннем інтэрнэт-крамы.
6.7. Прадавец мае права правесці абмежаванні адначасова дастаўлянага Пакупніку тавару.
6.8. Прадавец мае права не пацвердзіць ці скасаваць Замову і паведаміць пра гэта Пакупніку, адмовіць у аплаце і/або продажы тавару па названай цане, калі яна была выкліканая тэхнічнымі памылкамі або неправамернымі дзеяннямі з боку трэціх асобаў. У такім разе Прадавец мае права адмовіць у аплаце і/або продажы гэтага тавару па названай цане. - Рэквізіты Прадаўца.
НВК “Тэхналогія”
Адрас: г. Мiнск, 220007
вул. Ляўкова, д. 19, оф. 2Н
Р/р: BY42AKBB30125240018010000000
у ЦБП 524 ААТ “ААБ “Беларусбанк”
у г. Мiнску, код AKBBBY2X
Адрас банка: Мінск, вул. Фізкультурная, 31
УНП 100008965
АКПА 05420770
Тэл.: +37529 243-19-40
+37529 185-05-28