Марыя Чапская. Зменены час

20,00 Br

На складзе

Анатацыя

Чапская, М.

Зменены час / Марыя Чапская ; пераклад з польскай Бярнарды Івановай. — Мінск : Тэхналогія, 2024. — 143 с.

 

ISBN 978-985-458-389-1

 

Вага кнігі — 0,40 кг

 

Аўтарка — пляменніца знакамітага Караля Чапскага, узгадаваная ў маёнтку Прылуках пад Менскам. Гэта другая частка яе ўспамінаў (першая, “Еўропа ў сям’і”, выйшла ў перакладзе на беларускую мову ў 2023 годзе). “Зменены час” прысвечаны падзеям 1914–1921 гадоў — ад пачатку Першай сусветнай вайны да Рыжскага міру. Праз лёсы сваёй сям’і Марыя Чапская паказвае, як ва ўмовах руйнавання старых імперый давалі сабе рады нашчадкі “краёвай” спольшчанай шляхты — немалой і гістарычна значнай часткі насельніцтва Беларусі. Як маладыя Чапскія, не ўпадаючы ў роспач, шукаюць духоўнае апірышча і ўласнае месца ў змененым свеце — бо ўсё, што дагэтуль было іх светам, страцілі? Як выйшла, што Беларусь перастала быць іхным домам? Адказы можна пашукаць у гэтай кнізе.

Дадаткова

Вага 0,4 кг
Год выдання

2024

Аб’ём

143 с.

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская