Навукова-вытворчая кампанія “Тэхналогія” — недзяржаўная арганізацыя, якая накіроўвае сваю дзейнасць на стварэнне ў Беларусі рынкавых дачыненняў і грамадзянскай супольнасці. Выдавецтва заснаванае ў 1988 годзе. Выпускае пераважна даведнікі і навуковыя выданні.
Асноўныя кірункі дзейнасці кампаніі — кнігавыдавецкая (выданне навуковай, навукова-папулярнай, даведкавай, навучальнай, вытворча-практычнай, мастацкай і рэкламнай літаратуры на мовах свету) і паліграфічная (выпуск кніг, брашур, бланкаў, візітовак, буклетаў, праспектаў, грамат), продаж вырабаў медыцынскага прызначэння і медыцынскай тэхнікі, аптовы гандаль.
Фірмовы знак “Тэхналогіі” створаны на аснове старадаўняй гравюры “Крылаты цмок” (з трактата беларускага навукоўца XVII стагоддзя Казіміра Семяновіча, вядомага сваімі вынаходкамі ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі, піратэхнікі, адна з якіх — канструкцыя шматступеневай ракеты). Выкарыстанне гэтай гравюры сімвалізуе пераемнасць традыцый беларускага навуковага кнігавыдання.
ЛІЦЭНЗІІ І ПАСВЕДЧАННІ
Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100008965 ад 17.11.2000 (выдадзена Мінскім гарвыканкам).
Пасведчанні выдаўца № 1/379 ад 01.07.2014 і распаўсюдніка друкаваных выданняў № 3/1568 ад 05.10.2017 (Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь).