Анатацыя
Камплект кніг.
Вага камплекта — 4,05 кг
Першы том збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934 – 1996) змяшчае раманы “Плач перапёлкі” і “Апраўданне крыві”, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі ў 1941 годзе.
Другі том збору твораў народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава (1934 – 1996) змяшчае працяг пенталогіі — раманы “Свае і чужынцы” і “Вяртанне да віны”, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У трэці том увайшлі раман-заканчэнне пенталогіі пра Другую сусветную вайну на тэрыторыі Беларусі, апавяданні, напісаныя на пачатку творчай дзейнасці. Упершыню друкуюцца “Кароткія апавяданні”, створаныя ў апошнія гады жыцця аўтара.
Том складаюць драматургічныя творы народнага пісьменніка. У пяты том Збору твораў увайшла выбраная публіцыстыка.