Анатацыя
Сабухава, А.
Шаптухі : раман / Алена Сабухава ; пераклад са славацкай Кацярыны Кавалеўскай-Ахматавай. – Мінск : Тэхналогія, 2025. – 141 с.
ISBN 978-985-458-392-1.
Вага кнігі — 0,34 кг
Таямнічы, чароўны свет Падляшша… Дзе адбываюцца паломніцтвы да знакамітай «гары крыжоў» Грабаркі і стаяць чэргі да мясцовых шаптух, чые абрады не змяніліся з паганскіх часоў. Пад крылом Белавежскай пушчы прытаіліся вёскі, жыхары якіх па-свойму глядзяць на вакольны свет, па-свойму памінаюць продкаў, захоўваючы і працягваючы адметныя традыцыі. На старонках гэтай кнігі містыка часам пераплятаецца з рэчаіснасцю, свет інфернальны пачынае ўплываць на рэальны. Разам з тым героям рамана «Шаптухі» не чужыя і агульналюдскія праблемы, якіх немагчыма пазбегнуць у сучасным глабалізаваным свеце.