АФАРМЛЕННЕ ЗАМОВЫ
Каб аформіць замову, трэба:
- Зарэгістравацца (неабавязкова — вы можаце аформіць замову ў якасці госця, але ў такім разе не будзеце мець магчымасці праглядаць папярэднія замовы. Калі вы вырашыце зарэгістравацца, пададзеныя вамі звесткі будуць абароненыя і не будуць выдадзеныя староннім асобам, калі гэта не будзе неабходна для выканання замовы або ў сувязі з патрабаваннем закона).
- Выбраць тавар і націснуць “У кошык“.
- Зайсці ў кошык, націснуўшы “Прагляд кошыка“ або выяву кошыка ўверсе справа.
- Увесці код купона (пры наяўнасці) для зніжкі.
- Пазначыць спосаб дастаўкі.
- Націснуць “Аформіць замову“.
- Запоўніць патрэбныя палі.
- Выбраць спосаб аплаты:
– наяўнымі або банкаўскай карткай праз тэрмінал пры самавывазе з офіса;
– банкаўскай карткай праз інтэрнэт (анлайн-аплата) пры самавывазе або дастаўцы (Белпоштай, Еўрапоштай, кур’ерам. - Пацвердзіць замову і аплаціць (у выпадку анлайн-аплаты). Мы звяжамся з Вамі па электроннай пошце.
АПЛАТА
Аплаціць замову Вы можаце наступнымі спосабамі:
1. Банкаўскай карткай або наяўнымі ў офісе (самавываз)
2. Банкаўскай карткай праз інтэрнэт
Калі вы націсніце кнопку “Набыць“ Вы пяройдзеце на спецыяльную абароненую старонку працэсінгавай сістэмы bePaid. На плацежнай старонцы будзе паказаны нумар замовы і сумы плацяжу. Для аплаты Вам трэба ўвесці дадзеныя карткі і пацвердзіць аплату, націснуўшы кнопку “Аплаціць“. Калі Вашая картка падтрымлівае тэхналогію 3-D Secure, сістэма прапануе Вам прайсці стандартную аднахвілінную працэдуру праверкі ўладальніка карткі на старонцы Вашага банка (банка, які выдаў картку). Пасля аплаты наш мэнэджар звяжацца з Вамі, каб удакладніць дэталі дастаўкі.
Звяртаем Вашую ўвагу, што пасля ажыццяўлення аплаты на пазначаны Вамі электронны адрас прыйдзе пацверджанне аплаты. Просім Вас захоўваць дадзеныя аплат.
Мы прымаем плацяжы па наступных банкаўскіх картках: Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro, Белкарт.
Плацяжы па банкаўскіх картках ажыццяўляюцца праз сістэму электронных плацяжоў bePaid. Плацежная старонка сістэмы bePaid адпавядае ўсім патрабаванням бяспекі перадачы дадзеных (PCI DSS Level 1). Усе канфідэнцыйныя дадзеныя захоўваюцца ў зашыфраваным выглядзе і максімальна абароненыя ад узлому.
Тут можна пазнаёміцца з апісаннем спосабу аплаты банкаўскай карткай БЕЛКАРТ.
Вяртанне грашовых сродкаў ажыццяўляецца на карту, з якой раней была зробленая аплата. Тэрмін паступлення грашовых сродкаў на карту — ад 3 да 30 дзён з моманту ажыццяўлення вяртання Прадаўцом. Умовы вяртання апісаныя тут.
3. Праз сістэму „Разлік“ (АРІП) („Расчет“, ЕРИП)
Аплаціць тавары інтэрнэт-крамы Вы можаце праз сістэму „Разлік“ (АРІП) праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, касу банкаў, банкамат і г. д. Зрабіць аплату можна наяўнымі грашыма, электроннымі грашыма і банкаўскімі плацежнымі карткамі ў пунктах банкаўскага абслугоўвання, якія ажыццяўляюць паслугі прыёму плацяжоў, а таксама з дапамогай інструментаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.
Каб аплаціць тавар, трэба:
- Выбраць
• Пункт „Система „Расчет“ (ЕРИП)“
• Интернет-магазины/сервисы
• A-Z Латинские домены
• T
• Tn.by - Для аплаты ўвесці нумар замовы
- Праверыць карэктнасць інфармацыі
- Зрабіць аплату.
Калі Вы ажыццяўляеце плацеж у касе банка, калі ласка, скажыце касіру пра неабходнасць правядзення плацяжу праз сістэму „Разлік“ (АРІП).
Вы таксама можаце аплаціць замову па кодзе паслугі ў АРІП (ЕРИП):
• Пункт „Система „Расчет“ (ЕРИП)“
• Оплата в ЕРИП по коду услуги
• Увесці код 4716691
У выпадку анлайн-аплаты Вы атрымаеце ЭЛЕКТРОННЫ ЧЭК (які пацвярджае вашую аплату) і таварны чэк з апісаннем замовы.
У выпадку аплаты наяўнымі або карткай праз тэрмінал Вы атрымаеце КАСАВЫ ЧЭК.
Узор касавага чэка
ДАСТАЎКА
Самавываз (бясплатна)
Вашую замову Вы можаце забраць у нашым офісе ў Мінску (вул. Ляўкова, 19, оф. 2H, ст. м. Кавальская Слабада). Самавываз магчымы з панядзелка па чацвер з 10 да 19 (у пятніцу — з 10 да 18), абед — з 13 да 14.
Звяртаем вашую ўвагу!
Неаплочаныя замовы на самавываз захоўваюцца цягам 15 дзён, па гэтым тэрміне замова скасоўваецца, а тавар зноўку становіцца дасяжным для замовы іншымі пакупнікамі. Калі вам неабходна больш часу, каб забраць замову, калі ласка, пазначце інфармацыю пра гэта ў заўвазе да замовы!
Дастаўка кур’ерам
Кур’ер Еўрапошты даставіць замову да дзвярэй па ўсёй Беларусі.
Кошт кур’ерскіх паслуг — 20 рублёў.
Пры замове на суму больш як 200 рублёў дастаўка бясплатная.
Белпоштай ва ўсе краіны свету, Еўрапоштай па Беларусі
Дастаўка замовы поштай.
У такім разе дадаецца аплата дастаўкі (залежыць ад вагі). Кошт дастаўкі разлічваецца аўтаматычна з улікам вагі замоўленых вамі кніг. Каб удакладніць кошт паштовай дастаўкі, калі ласка, затэлефануйце мэнэджару: +375 (17) 243 19 40, +375 (29) 185 05 28
Звяртаем вашую ўвагу!
Калі пасылка вярнулася да нас з прычыны незапатрабаванасці на паштовым аддзяленні месца прызначэння або памылкова ўказанага ў замове адрасу ці імені, паўторная адпраўка магчымая толькі пасля паўторнай аплаты дастаўкі. У выпадку, калі Вы не згодныя аплаціць дастаўку наноў, мы вернем Вам грошы за замоўленыя Вамі тавары і скасуем Вашую замову. Сума няўдалай дастаўкі не вяртаецца!
Таксама звяртаем увагу на тое, што мы апрацоўваем, пакуем і адпраўляем вашыя замовы ТОЛЬКІ ў працоўны час офіса (з 10 да 19 з панядзелка па чацвер, з 10 да 18 ў пятніцу і перадсвяточныя дні, з 13 да 14 — абед, субота, нядзеля, дзяржаўныя святочныя дні — выходныя) і робім адпраўкі па меры накаплення замоў, але не радзей за раз на тыдзень (найчасцей — у першай палове пятніцы, калі не назбіраем дастаткова замоў раней). Такім чынам, замовы, атрыманыя пасля 17 гадзін чацвера, будуць дасланыя не пазней як да 14 гадзін пятніцы наступнага тыдня.
Усе замовы, якія вы афармляеце, апрацоўваюцца ў парадку чаргі. Пры вялікім наплыве замоў спярша апрацоўваюцца замовы, якія былі размешчаныя раней. Пра тое, што замова атрыманая, апрацаваная і гатовая да выдачы ці адпраўкі, мы дасылаем ліст на пазначаную ў замове электронную пошту, у якім нагадваем рэжым працы і адрас нашага офіса або пазначаем нумар адсочвання адпраўлення.