Анатацыя
Ляхновіч, П.
Мая сястра Альжбэта : апавяданні : для дзяцей сярэд. шк. узросту / Павел Ляхновіч ; мастачка Ганна Шчуко. — Мінск : Тэхналогія, 2025. — 40 с. : іл.
ISBN 978-985-458-395-2
Вага кнігі — 0,10 кг
Апавяданні Паўла Ляхновіча — гэта амаль праўдзівыя гісторыі (хоць камусьці яны могуць падавацца трохі фантастычнымі). Іх героі — сучасныя дзеці і падлеткі, якія “завісаюць” у сеціве, ходзяць на бокс і мараць завесці сабачку. Часам яны трапляюць у розныя гісторыі, як, напрыклад, Тадзік — герой першага апавядання, самы звычайны хлопчык, які жыве ў самай звычайнай сям’і і не дужа ладзіць з сястрой…