100 манет Вялікага Княства Літоўскага

49,00 Br

На складзе

Анатацыя

Як прафесійныя гіды, аўтары вядуць чытача затравелымі сцежкамі нашай гісторыі: ад манеты да манеты. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт.


Альбом-энцыклапедыя “100 манет Вялікага Княства Літоўскага” падрыхтаваны знаўцамі нумізматыкі, але спадабаецца кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй. Ён поўны сціслых і займальных фактаў пра грошы, якімі карысталіся на нашых землях 300–600 гадоў таму. Чым разлічваліся за каня ў часы Міндоўга, калі насамрэч былі выбітыя першыя манеты на тэрыторыі Беларусі, ці былі ў нас грошы з звярынага футра – у кнігу ўвайшлі ўсе найноўшыя звесткі пра нумізматыку Вялікага Княства, якія былі малавядомыя яшчэ 10 гадоў таму, дый дагэтуль да канца не асэнсаваныя.


Ілюстрацыі ў альбоме на кожнай старонцы. Гэта якасныя выявы ўсіх манет, а таксама старадаўнія карты і гравюры.


Аўтары кнігі — аўтарытэтныя даследнікі нумізматыкі Дзмітрый Гулецкі і Мікалай Дарашкевіч. 


Старонак: 80
Пераплёт: у аправе (цвёрдая вокладка)
Фармат: 220 мм х 280 мм
Паўнаколерны друк, ілюстрацыі.

Мэнэджар праекта Валянціна Андрэева.
Пры ўдзеле Студыі imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.

Дадаткова

Вага 0,58 кг
Год выдання

2020

Аб’ём

80 с.

Фармат

60х90/8 (220х290 мм)

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская

Выдавец

НВК “Тэхналогія”

Вам можа спадабацца…