Sale!

Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя. Станіслаў Александровіч

75,00 Br 70,00 Br

Беларускі пераклад кнігі Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя”.

Менавіта ў гэтай манаграфіі Станіслаў Александровіч давёў, што выданне Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1603 года існавала і было падрыхтавана ў Нясвіжы (на жаль, яно не захавалася і вядома толькі па амстэрдамскім перавыданні 1613 года). Навукоўцу прыйшлося знайсці неабвержныя доказы, каб пераадолець аўтарытэт іншага слыннага даследчыка картаграфіі Караля Бучака, які з відавочным скепсісам ставіўся да картаграфічнай спадчыны ВКЛ і да існавання друкаванай нясвіжскай карты Вялікага Княства Літоўскага ў прыватнасці.


Праца Станіслава Александровіча сёння ёсць класічнай у гісторыі беларускай картаграфіі, без яе складана ўявіць разуменне прадмета ўвогуле.

У выданні каля 312 с., з іх 68 с. каляровыя. Фармат 218х290 мм. Кніга ў аправе.

.

У кнізе 6 радзелаў:

• Землі Літвы і Беларусі на старажытных і сярэднявечных картах

• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах Бярнарда Вапоўскага і яго паслядоўнікаў

• Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага

• Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах 1650–1763 гадоў

• Найстарэйшыя памежныя і маёмасныя карты XVI і XVII стагоддзяў

• Пачаткі вайсковай картаграфіі


У канцы кнігі 56 каляровых рэпрадукцый рэдкіх карт і планаў з архіваў Польшчы, Літвы, Швецыі. Важна адзначыць планы аблогі Полацка і карту Полацкага княства Станіслава Пахаловіча 1580 года, карту багнаў Палесся Даніэля Цвікера 1650 года, ананімны праект адбудовы замка Улы 1568(?) года, план аблогі Ляхавічаў 1660 года, план бітвы пад Клушынам і план Масквы Тамаша Макоўскага.

Перавыданне адбылося дзякуючы краўдфандынгу.
Праект Студыі imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.

Вага 1.23 kg
Год выдання

2021

Аб’ём

312 с.

Фармат

60х90/8 (220х290 мм)

Вокладка

у аправе

Мова

беларуская

Выдавец

НВК “Тэхналогія”

bel
be