Анатацыя
Пад рэдакцыяй Бары Леві
Упершыню ў нашай краіне выдаецца кніга пра адну з самых «схаваных» праблем сучаснага грамадства — насілле ў любоўных узаемадачыненнях маладых людзей. У гэтым зборніку, падрыхтаваным вядомай амэрыканскай даследніцай, разглядаюцца прычыны жорсткасці і ўсёдаравальнасці ў моладзевым асяроддзі, прапануюцца спосабы, як вырваць чалавека з ланцугоў насілля, як вывесці яго ў добры і прыгожы свет.
Адрасуецца дзяўчатам падлеткавага ўзросту. Будзе карысная таксама педагогам сярэдняй школы, юрыстам, якія спецыялізуюцца ў галіне сямейна-шлюбных дачыненняў, і навукоўцам, што займаюцца гендэрнымі праблемамі.
Выдавец: НВК “Тэхналогія”