Як падрыхтаваць рукапіс

Правілы афармлення тэксту для выдавецтва

Калі ласка, прыносьце рукапіс у выдавецтва ў двух фарматах: раздрукаваны на паперы і ў электронным выглядзе ў фармаце .doc. Тэкст у фармаце .docx можа быць некарэктна распазнаны праграмамі, якія мы выкарыстоўваем.

Параметры афармлення тэксту:
• гарнітура – Times New Roman або Arial;
• кегель – 14 пт.;
• колер – чорны;
• адлегласць паміж радкамі – 1,5;
• палі – 3 см;
• ёсць водступы першага радка (абзацы);
• няма абзацаў, напісаных толькі вялікімі літарамі.

На тытульным аркушы ці ўверсе злева на першай старонцы пазначце:
• імя і прозвішча аўтара, псеўданім, калі ёсць;
• назву твора;
• тэлефон;
• e-mail.

Пранумаруйце ўсе старонкі ўнізе справа.
Калі рукапіс складаецца з некалькіх частак, пачынайце кожную з новай старонкі.

Калі ў вашай кнізе павінны быць ілюстрацыі, перадайце іх у выдавецтва ў раздрукаваным і электронным выглядзе ў фарматах .jpg, .tif, .png, .psd, .cdr. Прыдатная для друку якасць – не менш за 300 dpi, выявы з меншым раздзяленнем не заўсёды можна ўлучыць у кнігу. Фотаздымкі лепш прынесці для сканавання ў выдавецтва, каб спецыяліст адсканаваў іх з патрэбнымі параметрамі.