Курт Вонэгут. Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак

21,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак / Курт Вонэгут; пер. з англ. П. Касцюкевіча. — Вільня : Логвінаў, 2019. — 418 с. ISBN 978-609-8213-72-0

 

Пераклад зроблены паводле выдання: Kurt Vonnegut. Slaughterhouse-Five, or The Children’s Crusade. New York: Dell Publishing, 1969.
Усе правы захаваныя.

 

Можна сказаць, што гэта аповед пра разбурэнне Дрэздэна, але тады застаецца пытанне, што рабіць з зялёнымі чалавечкамі і іх роднай планетай Тральфамадор. Можна сказаць, што гэта суцэльная фантастыка, але так ужо сталася, што Дрэздэн у Другую сусветную напраўду разбурылі і Курт Вонэгут быў адным з нешматлікіх амерыканскіх ваеннапалонных, якія перажылі бамбаванне ў лютым 1945 года. Адна з найважнейшых кніг у сусветнай літаратуры ХХ стагоддзя.

 

 

 

___________________________

 

Кніжная серыя «Амерыканка» – незалежны выдавецкі праект, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Найлепшыя амерыканскія кнігі ў найлепшым перакладзе на беларускую мову пакліканыя пашырыць далягляды беларускай культуры.
«Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Кнігі выходзяць у свет дзякуючы супрацы з шэрагам незалежных выдавецтваў і грамадзянскай супольнасцю, якая фінансуе выданні праз краўдфандынг.
«Амерыканка» – больш чым кнігі. Дзякуючы кніжнай серыі:
• перакладчыкі, выдаўцы і чытачы сустракаюцца, каб абмеркаваць амерыканскую літаратуру, абмяняцца ідэямі і выказаць адно аднаму ўзаемныя чаканні;
• пачаткоўцы могуць зрабіць першыя крокі ў перакладзе мастацкай літаратуры;
• перакладчыкі, рэдактары і мастакі могуць эксперыментаваць з мовай, стылем і кніжным дызайнам.

Дадаткова

Вага 0,26 кг
Год выдання

2019

Выдавец

Логвінаў

Кніжная серыя

Амерыканка

Аб’ём

418 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская

Узрост

16+

Вам можа спадабацца…

Маргарэт Этвуд. Пенелапіяда

Маргарэт Этвуд. Пенелапіяда

Маргарэт Этвуд
Няма на складзе
15,00 Br
Амерыканка Глядзець
Чарлз Букоўскі. Чытво

Чарлз Букоўскі. Чытво

Чарлз Букоўскі
Няма на складзе
18,00 Br
Амерыканка Глядзець