Анатацыя
Палуян С.
След, вечна жывы. Творы. Успаміны. Прысвячэнні. Даследаванні / Сяргей Палуян ; укладанне, падрыхтоўка тэксту, аглядныя аналітычныя артыкулы, прадмова i каментар Таццяны Кабржыцкай, Вячаслава Рагойшы. — Мінск : Кнігазбор, 2018. — 336 с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка” ; выпуск 114). ISBN 978-985-7207-51-0
Аснову выдання складае творчая спадчына самабытнага публіцыста, крытыка, празаіка і паэта Сяргея Палуяна (1891–1910), рупліва адшуканая даследчыкамі ва ўкраінскай і беларускай перыёдыцы. У кнізе ўпершыню найбольш поўна прадстаўлены ўспаміны пра пісьменніка яго родных і знаёмых, мастацкія творы, прысвечаныя яму, матэрыялы пра радаслоўе Палуянаў. Укладальнікі кнігі ставяць Сяргея Палуяна поруч з Янкам Купалам, Максімам Багдановічам, Вацлавам Ластоўскім, рашуча і доказна ўпісваюць яго асобу ў панараму гісторыка-філасофскіх, эстэтыка-культурных характарыстык беларускага Адраджэння пачатку ХХ ст.