Чак Паланюк. Байцоўскі клуб

18,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Байцоўскі клуб / Чак Паланюк ; пер. з англ. С. Мядзведзева. — Вільня : Логвінаў, 2018. — 444 с. ISBN 978-609-95632-4-4

 

Пераклад зроблены паводле выдання: Chuck Palahniuk. Fight Club. New York – London: W.W, Nrton Company, 2005.
Усе правы захаваныя.

 

Герой раману пакутуе на бессань, прычына якой — непрыняцце ім грамадства спажывання.Таксама ён незадаволены тым, як разумеецца мужчынскасць у амерыканскай культуры. Ён пачынае наведваць групы падтрымкі для хворых, каб, па словах ягонага доктара, пабачыць сапраўдныя пакуты. Пазней герой сустракае загадкавага чалавека на імя Тайлер,з якім яны разам ствараюць падпольны байцоўскі клуб як радыкальную форму псіхатэрапіі.

 

_ _ _ _ _ _ _ _ 

 

 

Кніжная серыя «Амерыканка» – незалежны выдавецкі праект, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Найлепшыя амерыканскія кнігі ў найлепшым перакладзе на беларускую мову пакліканыя пашырыць далягляды беларускай культуры.
«Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Кнігі выходзяць у свет дзякуючы супрацы з шэрагам незалежных выдавецтваў і грамадзянскай супольнасцю, якая фінансуе выданні праз краўдфандынг.
«Амерыканка» – больш чым кнігі. Дзякуючы кніжнай серыі:
• перакладчыкі, выдаўцы і чытачы сустракаюцца, каб абмеркаваць амерыканскую літаратуру, абмяняцца ідэямі і выказаць адно аднаму ўзаемныя чаканні;
• пачаткоўцы могуць зрабіць першыя крокі ў перакладзе мастацкай літаратуры;
• перакладчыкі, рэдактары і мастакі могуць эксперыментаваць з мовай, стылем і кніжным дызайнам.

Дадаткова

Вага 0,26 кг
Год выдання

2018

Выдавец

Логвінаў

Кніжная серыя

Амерыканка

Аб’ём

444 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская

Узрост

18+

Вам можа спадабацца…