Анатацыя
Пенелапіяда / Маргарэт Этвуд; пер. з англ. В. Калацкай і М. Мартысевіч. — Вільня: Логвінаў, 2018. — 220 с. ISBN 978-609-8213-27-0
Пераклад зроблены паводле выдання: Margaret Atwood. The Penelopiad. Edinburgh: Canongate, 2005.
Усе правы захаваныя.
«Пенелапіяда» — гэта Гамерава «Адысея», пераказаная Пенелопай.
У Гамера Пенелопа — дачка спартанскага цара Ікарыя і стрыечная сястра Алены Прыўкраснай — прадстаўленая як ідэал вернай жонкі. У Маргарэт Этвуд іранічная і жарсная Пенелопа сама расказвае гісторыю свайго жыцця, поўную супярэчнасцяў і таямінцаў. Многія вобразы і матывы антычнай міфалогіі ў яе пераказе набываюць абсалютна нечаканую інтэрпрэтацыю.
___________________________
Кніжная серыя «Амерыканка» – незалежны выдавецкі праект, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Найлепшыя амерыканскія кнігі ў найлепшым перакладзе на беларускую мову пакліканыя пашырыць далягляды беларускай культуры.
«Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Кнігі выходзяць у свет дзякуючы супрацы з шэрагам незалежных выдавецтваў і грамадзянскай супольнасцю, якая фінансуе выданні праз краўдфандынг.
«Амерыканка» – больш чым кнігі. Дзякуючы кніжнай серыі:
• перакладчыкі, выдаўцы і чытачы сустракаюцца, каб абмеркаваць амерыканскую літаратуру, абмяняцца ідэямі і выказаць адно аднаму ўзаемныя чаканні;
• пачаткоўцы могуць зрабіць першыя крокі ў перакладзе мастацкай літаратуры;
• перакладчыкі, рэдактары і мастакі могуць эксперыментаваць з мовай, стылем і кніжным дызайнам.