Чарлз Букоўскі. Чытво

18,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Чытво / Чарлз Букоўскі; пер. з англ. І. Кулікова. — Вільня: Логвінаў, 2018. — 484 с. ISBN 978-609-8213-39-3

Пераклад зроблены паводле выдання: Charles Bukowski. Pulp. Santa Rosa, Ca:Black Sparrow Press, 1994.
Усе правы захаваныя.

 

У «Ладдзі роспачы» Уладзіміра Караткевіча Смерць прыходзіць да героя, каб згуляць з ім у шахматы. У апошнім рамане Чарлза Букоўскі «Чытво» Смерць прыходзіць да героя, каб замовіць яму дэтэктыўнае расследаванне. Аўтар гуляецца з штампамі бульварнай літаратуры, ствараючы адначасова і дэтэктыў, і пародыю на яго.

 

18+

 

 

 

___________________________

 

Кніжная серыя «Амерыканка» – незалежны выдавецкі праект, які аб’ядноўвае кнігі аўтараў Паўночнай Амерыкі пра свабоду і чалавечую годнасць. Найлепшыя амерыканскія кнігі ў найлепшым перакладзе на беларускую мову пакліканыя пашырыць далягляды беларускай культуры.
«Амерыканка» заснаваная ў 2017 годзе сіламі перакладчыкаў мастацкай літаратуры. Кнігі выходзяць у свет дзякуючы супрацы з шэрагам незалежных выдавецтваў і грамадзянскай супольнасцю, якая фінансуе выданні праз краўдфандынг.
«Амерыканка» – больш чым кнігі. Дзякуючы кніжнай серыі:
• перакладчыкі, выдаўцы і чытачы сустракаюцца, каб абмеркаваць амерыканскую літаратуру, абмяняцца ідэямі і выказаць адно аднаму ўзаемныя чаканні;
• пачаткоўцы могуць зрабіць першыя крокі ў перакладзе мастацкай літаратуры;
• перакладчыкі, рэдактары і мастакі могуць эксперыментаваць з мовай, стылем і кніжным дызайнам.

Дадаткова

Вага 0,26 кг
Год выдання

2018

Выдавец

Логвінаў

Кніжная серыя

Амерыканка

Аб’ём

484 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская

Узрост

18+

Вам можа спадабацца…