+375 (29) 185-05-28
  • Выдаць кнігу
  • Навіны
  • Аўтары
  • Як набыць
  • Пра нас
    • Гісторыя
    • Галерэя
    • Прэса
    • Партнёрам
  • Кантакты
  • Каталог
  • Кнігі
    • Альбомы
    • Дзецям
    • Коміксы
    • Мастацкая літаратура
    • Мемуары
    • Навучальныя
    • Навукова-папулярныя
    • Навуковыя
    • Нотныя
    • Перакладныя
    • Слоўнікі, даведнікі
    • Юбілейныя
  • Календары
  • Гульні
    • Настольныя гульні
  • Сувеніры
    • Асадкі
    • Бірулькі
    • Закладкі
    • Значкі
    • Паштоўкі
    • Канверты
    • Налепкі
    • Нататнікі
    • Магніты
    • Футболкі
  • Hand made
    • Аксесуары
    • Папера ручнога ліцця
    • Торбы, заплечнікі
  • Інтэр'ер
  • Сертыфікаты
<+375 (29) 185-05-28
  • Выдаць кнігу
  • Навіны
  • Аўтары
  • Як набыць
  • Пра нас
    • Гісторыя
    • Галерэя
    • Прэса
    • Партнёрам
  • Кантакты
  • Каталог
  • Кнігі
    • Альбомы
    • Дзецям
    • Коміксы
    • Мастацкая літаратура
    • Мемуары
    • Навучальныя
    • Навукова-папулярныя
    • Навуковыя
    • Нотныя
    • Перакладныя
    • Слоўнікі, даведнікі
    • Юбілейныя
  • Календары
  • Гульні
    • Настольныя гульні
  • Сувеніры
    • Асадкі
    • Бірулькі
    • Закладкі
    • Значкі
    • Паштоўкі
    • Канверты
    • Налепкі
    • Нататнікі
    • Магніты
    • Футболкі
  • Hand made
    • Аксесуары
    • Папера ручнога ліцця
    • Торбы, заплечнікі
  • Інтэр'ер
  • Сертыфікаты

Курт Вонэгут

Амерыканскі пісьменнік, сатырык, мастак. Нарадзіўся ў горадзе Індыянапаліс, штат Індыяна, у сям’і архітэктара. Бацькі паходзілі з сем’яў нямецкіх перасяленцаў.

Першы досвед пісьменніцтва Вонэгут атрымаў яшчэ ў школе, дзе два гады рэдагаваў штодзённую школьную газету. Паступіў ва ўніверсітэт Батлера, аднак кінуў навучанне пасля крытыкі аднаго з выкладчыкаў ягоных здольнасцяў да пісання. З 1941 да 1943 праходзіў навучанне ва ўніверсітэце Корнэл у штаце Нью-Ёрк. Вывучаў хімію і вёў калонку ў студэнцкай газеце Cornell Daily Sun. У 1943 годзе Вонэгута хутчэй за ўсё адлічылі б за непаспяховасць, калі б ён не запісаўся ў войска.

У снежні 1944 году Вонэгут трапляе ў нямецкі палон, а ў лютым 1945 робіцца сведкам бамбавання Дрэздэна авіяцыяй саюзнікаў. Яго ўражанні ад гэтых падзей адлюстраваныя ў розных творах, перадусім у рамане “Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак”. Ён быў адным з сямі амерыканскіх палонных, якія здолелі перажыць гэтае бамбаванне, схаваўшыся ў сутарэннях пад бойняй.

Пасля вяртання з Другой сусветнай Курт Вонэгут паступіў у аспірантуру ўніверсітэта Чыкага на спецыяльнасць “антрапалогія”. Адначасова ён працаваў паліцэйскім рэпарцёрам у навінавым бюро горада Чыкага. Пасля правалу на абароне дысертацыі ў 1947 годзе пераязджае з Чыкага ў горад Скенектэды, штат Нью-Ёрк, дзе пачынае працаваць у аддзеле сувязяў з грамадскасцю карпарацыі “Джэнерал Электрык”. Там і пачалася яго пісьменніцкая кар’ера: у лютым 1950 году часопіс Collier’s надрукаваў яго апавяданне “Справаздача аб эфекце Барнгаўза”. У наступным годзе Вонэгут звольніўся з “Джэнерал Электрык” і разам з сям’ёй пераехаў у штат Масачусэтс, у раён мыса Код, які неаднаразова згадваецца ў яго творах. Да 1959 году, калі пабачыў свет яго раман “Сірэны Тытана”, Вонэгут паспеў апублікаваць дзясяткі апавяданняў, папрацаваць настаўнікам у школе для разумова адсталых дзяцей, быў гандлёвым прадстаўніком канцэрну “Сааб”.

У 1970—1980 гадах Вонэгут працягвае актыўна пісаць і публікавацца. Яшчэ па вяртанні з вайны Вонэгут ажаніўся з Джэйн Мары Кокс, аднак яны развяліся ў 1979 годзе. Ягоная другая жонка — вядомы фатограф Джыл Крэменц.

31 студзеня 2000 пажар пашкодзіў дом Вонэгута, а сам ён быў шпіталізаваны. Пісьменніка выратавалі, аднак агонь знішчыў ягоны асабісты архіў. Пасля выхаду са шпіталя Вонэгут пераехаў у Нортхэмптан, штат Масачусэтс.

Апошні ягоны раман Tіme Quake, надрукаваны ў 1997 годзе, стаў адной з падзеяў амерыканскай літаратуры 1990-х. Пасля публікацыі гэтага рамана Вонэгут абвясціў пра свой сыход з літаратуры. Пісаў для часопіса In These Times, тэмы вагаліся ад крытыкі адміністрацыі Джорджа Буша да апісання візіту на пошту. У 2005 годзе многія яго эсэ былі сабраныя ў кнігу “Чалавек без краіны” (A Man Without A Country). Папулярнасць гэтай кнігі Вонэгут ахарактарызаваў як “прыемны келіх шампанскага на заходзе жыцця”.

У творах Вонэгута часта можна сустрэць скептычныя выказванні што да рэлігіі. Пісьменнік лічыў рэлігію спробай людзей пераадолець адзіноту. Ён таксама досыць скептычна ставіцца да кахання і яго ўплыву на жыццё. Паводле Вонэгута, людзям патрэбнае не так каханне, як агульнае ўменне паводзіць сябе ў дачыненні да іншых.

У 2011 годзе выйшаў беларускі пераклад рамана Курта Вонэгута “Бойня № 5, або Крыжовы паход дзетак”, выкананы Паўлам Касцюкевічам.

Паводле Вікіпедыі

Кнігі аўтара

Курт Вонэгут. Бойня нумар пяць, або Крыжовы паход дзетак

Год выдання:
Няма на складзе
18,00 Br
Амерыканка
  • Пра кампанію
  • Палітыка канфідэнцыйнасці
  • Партнёрам
  • Публічная аферта
  • Як падрыхтаваць рукапіс
  • Вяртанне тавару
  • Вытворцы (брэнды)
  • +375 (29) 185-05-28
  • +375 (17) 243-19-40
  • +375 (17) 356-07-45
  • technalohija@gmail.com
  • вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н

    220007, Мінск,

    Беларусь

© НВК “Тэхналогія”, 2018

УНП 100008965. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі № 100008965 ад 17.11.2000 (Мінскі гарвыканкам).

Інтэрнэт-крама tn.by зарэгістраваная ў Гандлёвым рэестры Рэспублікі Беларусь 13.09.2017 г. (№ 392329).

Пасведчанні выдаўца № 1/379 ад 01.07.2014 і распаўсюдніка друкаваных выданняў № 3/1568 ад 05.10.2017 (Дзяржаўны рэестр выдаўцоў, вытворцаў і распаўсюднікаў друкаваных выданняў Рэспублікі Беларусь).

Юрыдычны і паштовы адрас: вул. Ляўкова, 19, офіс 2Н. 220007, Мінск.

Рэжым працы: пн–чц — 10:00–19:00; пт — 10:00–18:00. Абед — 13:00–14:00. Замова на сайце — кругласуткава.

 

bel
be