Анатацыя
Жыві сабе, зайчык! : рэд. казкі, вершы, апавяданні : для дзяцей мал. шк. узросту / уклад. Алесь Бадак ; мастак Мая Пракаповіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. — 174 с. — (Бібліятэка пачатковай школы).
ISBN 978-985-02-2235-0
Вага кнігі — 0,31 кг
Героямі гэтага зборніка сталі звяры і птушкі, свойскія жывёлы і нават некаторыя насякомыя. Усе яны — такія ж паўнапраўныя жыхары нашай планеты, як і мы, людзі. Чаму іх нам трэба шанаваць, якім цікавым і незвычайным, а часам нават казачным бывае іх паўсядзённае жыццё, і расказваецца ў творах беларускіх пісьменнікаў, а таксама ў беларускіх народных казках, змешчаных у чарговай кнізе серыі «Бібліятэка пачатковай школы».