Анатацыя
Найлепшая паэтычная кніга 2020 года.
Чатыры тузіны вершаў ад паэткі, мастачкі і перакладніцы Алесі Башарымавай.
Вось адзін з іх:
.
***
Сяння ноч працякае праз дахі краін
і нясціпла кранае бетон.
Прыхавана так многа і дбайна крыві
пад падраным начным шапіто,
што начы ўжо карціць пазгрызаць мазалі
на магілах змардованых душ:
тых, што вецер засыпаў і камень заліў,
лёгшы сцягам трывалым і дужым.
Ноч ідзе па зямлі — ноч выкусвае боль,
ноч прыцішвла ўсе ліхтары.
Непачатай, але ж і бясконцай свабоды
узнімаецца подых стары.