Анатацыя
Быкаў, В.
Трэцяя ракета. Праклятая вышыня. Дажыць да світання : аповесці/ В. Быкаў. — Мінск : Папуры, 2025. — 448 с.
ISBN 978-985-15-5984-4.
Вага кнігі — 0,30 кг
Прапанаваныя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага – такія падзеі дзе-нідзе адбываліся штодня і звесткі пра іх нават не траплялі ў вайсковыя сводкі. Але кожны з герояў узрастае да асабістага подзвігу, які і стане маленькай часцінкай Вялікай Перамогі.