1

Разламашкі майстра Люфта

15,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Мядзведзева, К. А.

Разламашкі майстра Люфта : аповесці, апавяданні / Кацярына Мядзведзева — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2017. — 384 с.

ISBN 978-985-7165-15-5

 

Вага кнігі — 0,42 кг

 

Сваю прозу Кацярына Мядзведзева ўпэўнена адносіць да жанру “казка”. Аднак няхай чытача не ўводзіць у зман гэтае “дзіцячае”, на першы погляд, слова. Казкі Кацярыны – не толькі і не столькі для дзяцей, колькі для ўсіх людзей, хто незалежна ад свайго ўзросту ўсё яшчэ верыць у цуды.
Чараўніцтва бывае розным. Часам яго ствараюць чараўнікі, і тады здзяйсняюцца невыканальныя жаданні, расквітаюць чорныя ружы, і магічная іголка вышывае на палатне нечы лёс. Але часцей за ўсё чараўнікамі становяцца звычайныя людзі, і цуды яны робяць пры дапамозе дабрыні, святла і кахання. Цуды гэтыя простыя – але патрабуюць мудрасці і чыстага сэрца.
У палацы і ў рыпучай хацінцы, у маленькім мястэчку і ў глухім лесе – дзе толькі не жывуць казкі Кацярыны Мядзведзевай. Не заўсёды яны скончваюцца шчасліва, але заўсёды праўдзіва, як і мае быць. І самае галоўнае ў іх – невынішчальная вера аўтара ў тое, што сусветам кіруюць дабрыня і каханне. Гэтай шчырай верай пісьменніца з вялікай радасцю дзеліцца са сваімі чытачамі.

Дадаткова

Вага 0,42 кг
Аб’ём

384 с.

Вокладка

у аправе

Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2017