Анатацыя
У перакладзе Алесі Башарымавай
Першы зборнік перакладаў на беларускую вершаў аднаго з самых значных шведскіх паэтаў ХХ ст. Вернэра Аспенстрэма ў 2020 годзе ўвайшоў у лонг-ліст прэміі Шэрмана.
.
ВУСЕНЬ ПЯДЗЕНІКА
Я цягнуся са свайго вішнёвага лістка
і паглядаю ў вечнасць:
вечнасць занадта вялікая сёння,
занадта блакітная, тысячамільная.
Напэўна, застануся на сваім вішнёвым лістку
ды змераю пядзямі свой зялёны вішнёвы лісток.