Анатацыя
Манаграфія вядучага навуковага супрацоўніка аддзела пісьмовых і выяўленчых крыніц Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Ю. Лаўрыка прысвечана выдавецкай і кнігазбіральніцкай дзейнасці браціі праваслаўнага Богаяўленскага манастыра ў Куцейне ў найбольш яскравы перыяд яго гісторыі – сярэдзіне XVII ст. Падрабязна разглядаюцца характэрныя асаблівасці куцеінскіх друкаў і манускрыптаў, а таксама ажыццяўляецца спроба акрэсліць склад кнігазбораў, што існавалі ў самім манастыры або захоўваліся ў манастырскіх цэрквах. Правядзенню даследніцкай працы ў дадзеным кірунку паспрыяла найбуйнейшая калекцыя старадрукаў і манускрыптаў з Богаяўленскага і Успенскага куцеінскіх манастыроў у зборы музея.
Выданне атрымала дыплом ІІ ступені Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі – 2013».