Анатацыя
Кніга змяшчае разнастайны матэрыял пра вёску Азярычына Пухавіцкага раёна: вынікі археалагічных даследаванняў; гістарычны нарыс; песні, якія спявалі нашыя продкі; мікратапанімію вёскі і наваколля; традыцыйныя імёны; слоўнік азярыцкай гаворкі; спіс ахвяраў рэпрэсій 30–40-х гадоў, а таксама звесткі, якія дапамогуць скласці свой радавод кожнаму, хто гэтым цікавіцца. Багата ілюстравана фотаздымкамі з сямейных архіваў.
Прызначаецца азярыкам, іх дзецям і ўнукам. Будзе цікавая таксама краязнаўцам і навукоўцам у галінах археалогіі, лакальнай гісторыі, дыялекталогіі, тапанімікі, антрапанімікі, фалькларыстыкі і этнамузыкалогіі.
Выдавец: НВК “Тэхналогія”