Леў Талстой. Уваскрасенне

20,00 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Талстой, Л. М.

Уваскрасенне : [раман] / Леў Талстой ; пер з рус. Андрэя Каляды. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 452 с.

ISBN 978-985-7210-99-2

 

Вага кнігі — 0,59 кг

 

Дзімітрый Няхлюдаў, стомлены бяздзейным свецкім жыццём арыстакрат, раптам перажывае духоўнае ўзрушэнне падчас сустрэчы ў судзе са зняволенай прастытуткай Кацярынай Маславай, у мінулым — чулай і пяшчотнай дзяўчынай, якую ён сам калісьці спакусіў. Усвядоміўшы сваю віну ў зламаным лёсе Кацюшы, Няхлюдаў спрабуе ёй дапамагчы, але сутыкаецца з несправядлівасцю і крывадушнасцю, якія апанавалі грамадства на ўсіх яго ўзроўнях. Складаны шлях маральнага адраджэння галоўных герояў праходзіць праз дамы распусты і залы суда, кабінеты чыноўнікаў і турэмныя камеры, пецярбургскія тэатры і сібірскія арыштанцкія этапы.

Спалучэнне аналізу духоўных пошукаў персанажаў з рэалістычным апісаннем расійскага грамадскага жыцця канца XIX ст. робіць “Уваскрасенне” — апошні раман Льва Талстога — маштабным мастацкім эксперыментам. Аўтар правярае на трываласць свае ўласныя філасофскія погляды шляхам сутыкнення іх з самой рэчаіснасцю.

Дадаткова

Вага 0,59 кг
Аб’ём

452 c.

Вокладка

у аправе

Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2021