Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.). Уладзімір Ляхоўскі

11,20 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Ляхоўскі У.

Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове ХІХ ст. — 1-й палове ХХ ст. (да 1939 г.) / Уладзімір Ляхоўскі; навук. рэд. А. М. Сідарэвіч. — 2-е выд., папраўленае і дапоўненае. — Смаленск: Інбелкульт, 2015. — 480 с.: [16] с. іл. Наклад 600 асобнiкаў. ISBN 978-5-00076-019-2

 

У манаграфіі, напісанай у форме навукова-папулярнага нарыса, разглядаецца грамадска-палітычная і культурна-асветная праца беларускіх маладзёвых суполак і згуртаванняў з другой паловы ХІХ ст. і да пачатку Другой сусветнай вайны ў агульным кантэксце развіцця нацыянальна-вызваленчага руху і станаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі. У кнізе робіцца спроба адлюстраваць ролю маладзёвага руху ў нацыятворчых працэсах і ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці. Разлічана на шырокае кола чытачоў.

 

 

ЗМЕСТ

 

Прадмова 9
ЧАСТКА І.
«А хто там ідзе?..» Пачатак беларускага пазітывізму 16
Праявы беларускага патрыятызму ў краёўцаў у першай палове ХІХ ст. 17
«Крывіцкі Вязок» і лёс яго стваральнікаў 19
Даніла Баравік і «гоманаўцы» 19
Пачатак грамадскай і навуковай чыннасці Мітрафана
Доўнар-Запольскага 24
Беларуская праца студэнтаў-краёўцаў у канцы 80-х — пачатку 90-х
гадоў ХІХ ст. 24
Ядвігін Ш. і беларускі сацыялістычны гурток у Маскве 25
Першыя беларускія вучнёўскія гурткі ў Беларусі
на мяжы ХІХ і ХХ стст. 26
Мінскі маладзёвы асяродак паступовых «западноруссов» 27
«Круг беларускай народнай прасветы» ў Санкт-Пецярбургу і яго роля
ў стварэнні Беларускай Сацыялістычнай Грамады 30
Беларускі маладзёвы рух у настаўніцкіх семінарыях падчас рэвалюцыі
1905—1907 гг. Стварэнне Беларускага настаўніцкага саюза 37
Беларускі маладзёвы рух ва ўмовах сталыпінскай палітычнай рэакцыі 40
Чыннасць беларускіх вучнёўскіх гурткоў у Беларусі напярэдадні
Першай сусветнай вайны 42
Іван Краскоўскі — пачынальнік беларускага футболу 48
Беларускі сацыялістычны гурток у Капылі 50
«Беларускi навукова-лiтаратурны гурток студэнтаў Пецярбурскага
ўнiверсітэта» 50
Беларускія студэнцкія гурткі ў Нова-Александрыі (Пулавах) і Маскве 54
Беларускія студэнты ў Варшаве 55
Чыннасць беларускай студэнцкай арганізацыі ў Юр’еве (Тарту) 63
Беларускі маладзёвы рух ва Украіне і ў Крыме 64
Адраджэнскі рух сярод каталіцкіх клерыкаў у Вільні 67
Беларускі гурток у каталіцкай мітрапалітарнай акадэміі ў Пецярбургу 69

ЧАСТКА І І.
«Мы выйдзем шчыльнымі радамі…» Беларускі маладзёвы
рух ва ўмовах глабальнага ваеннага канфлікту 1914—1921 гг. 71
У першыя гады «Вялікай вайны» (1914—1915) 73
Ажыўленне чыннасці беларускіх маладзёвых арганізацый і суполак
у 1916—1917 гг. 88
У зоне нямецкай акупацыі Обер Ост 90
Разгортванне беларускага маладзёвага руху пасля Лютаўскай
рэвалюцыі 93
Беларускі нацыянальны камісарыят у Маскве і лёс беларускіх
маладзёвых суполак на абшарах Расіі ў 1918 г. 102
Ва ўмовах «новай» нямецкай акупацыі і савецкай рэчаіснасці
(1918 г. — першая палова 1919 г.) 109
Падчас польска-савецкай вайны 1919—1921 гг. 113
Грамада беларускай моладзі ў Горадні 132
Слуцкі маладзёвы гарт за незалежнасць Беларусі 144
ЧАСТКА І І І.
«Усходні фронт» змагання за вольную Беларусь:
Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый
ва ўмовах бальшавіцкага рэжыму ў 20—30-я гады ХХ ст. 154
Беларускі маладзёвы рух на Міншчыне 162
«Лістападаўская справа» 1925 г. 179
Беларускае культурнае жыццё ў Мінскім белпедтэхнікуме
і Белдзяржуніверсітэце 193
Беларускі маладзёвы рух на ўсходнебеларускіх землях у 1919—1929 гг. 205
Беларускія нацдэмаўскія студэнцкія зямляцтвы ў Савецкай Расіі
ды іншых савецкіх рэспубліках 218
Чыннасць «пралетарскіх» студэнцкіх зямляцтваў 222
Расправа з актывістамі беларускага маладзёвага руху ў 1930-я гады 227
ЧАСТКА І V.
Пад знакам Пагоні: Грамадска-палітычная
і культурна-асветная чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у Заходняй
Беларусі і Усходняй Латгаліі 239
Ва ўмовах польскага панавання: паміж камуністамі і хадэкамі 241
Чыннасць вучнёўскіх гурткоў у заходнебеларускіх гімназіях 258
Вучнёўскія арганізацыі ў Віленскай беларускай гімназіі 259
Школьнае жыццё ў сценах Наваградскай, Радашковіцкай
і Нясвіжска-Клецкай беларускіх гімназій 278
Кароткі агляд гісторыі Беларускага студэнцкага саюза і іншых
арганізацый беларусаў-студэнтаў Віленскага ўніверсітэта
Стэфана Баторыя ў 1920—1939 гг. 301
Таварыства прыяцеляў беларусаведы 336
Спробы расколу БСС і дзейнасць раўналежных арганізацый
студэнтаў-беларусаў у Вільні 339
Наконадні Другой сусветнай вайны 355
Дзейнасць беларускіх вучнёўскіх гурткоў ва Усходняй Латгаліі 358
ЧАСТКА V.
За кардонам… Беларускі студэнцкі рух у эміграцыі 366
«Беларускае студэнцкае кола» ў Кракаве і чыннасць іншых
беларускіх арганізацый у аўстрыйскай і нямецкай Польшчы 368
Беларускі і чэшскі нацыянальныя рухі ў пачатку ХХ ст.: першыя
кантакты і праявы салідарнасці 369
«Ruská pomocná akce» ўрада ЧСР і яе значэнне для беларускай эміграцыі 374
Агульная характарыстыка беларускай эміграцыі ў Чэхаславаччыне
ў 1920-я гады 375
Беларускія студэнты ў Чэхаславаччыне: палітычны і сацыяльны партрэт 377
Студэнцкія суполкі, гурткі і палітычныя плыні беларускай эміграцыі
ў ЧСР у 1920-я — пачатку 1930-х гг. 380
Прасавецкая групоўка ў асяродку беларускага студэнцтва ў Чэхіі
і спробы далейшага расколу эміграцыі 392
Таварыства «Адзінства рускай культуры» — «заходнярускі» выклік
беларускай эміграцыі 393
Спробы стварэння адзінага цэнтру беларускай эміграцыі ў ЧСР 394
Культурна-асветнае і рэлігійнае жыццё беларускай эміграцыі ў Чэхіі 398
Чыннасць беларускіх студэнцкіх хаўрусаў у Еўропе ў міжваенны час
Стварэнне аб’яднанага каардынацыйнага цэнтру беларускага
студэнцтва за кардонам 408
Заключэнне 416
Бібліяграфічны спіс асноўных архіўных і літаратурных
крыніц 418
Паказнік імёнаў 423

Дадаткова

Вага 0,545 кг
Выдавец

Інбелкульт

Год выдання

2015

Аб’ём

480 с.

Вокладка

мяккая

Вам можа спадабацца…

Алег Латышонак. Нацыянальнасьць — Беларус

Алег Латышонак
Няма на складзе
14,90 Br
Глядзець