Анатацыя
Касцюкевіч Павал
Тралейбус № 29: лайфхакі і прароцтвы / Павал Касцюкевіч ; Мастак Багдан Даўгяла. – Мінск: ІП Цымбераў Р. М., 2025. – 44 с.: іл.
ISBN 978-985-7334-51-3
Вага — 0,10 кг
Павал Касцюкевіч гэтым разам вяртаецца да кароткай формы і апавядае “падслуханае” ў менскім тралейбусе, які курсуе па маршруце нумар 29. Гумар, абсурд і анекдатычнасць аздобленыя атмасфернымі ілюстрацыямі.
«Наступны прыпынак — Камароўскі рынак!»
Вось і падкаціў тралейбус № 29, транс-мінскі маршрут. У яго салоне добраахвотна-прымусовым парадкам збіраюцца мінчане, каб, пазіраючы на звыклыя краяві ды, падумаць уголас або гучна выказацца сабе пад нос, прыкінуўшыся пухнатым зайцам, пракампасціраваць мазгі. Слухай — і пачуеш яго дакладнасць. Вастрыню. Касамозгасць. Меланхолію. Радасць існавання.
Асцярожна, дзверы адчыняюцца.