Анатацыя
Тарасаў, К.
Тры жыцці княгіні Рагнеды. Аповесці.
Мінск : Папуры, 2016. Аб’ём — 192 с. Серыя «Мая беларуская кніга».
ISBN 978-985-15-3073-7
Вага кнігі — 0,26 кг
Кастусь Тарасаў – адзін з найлепшых майстроў беларускай гістарычнай прозы. Яго яскравы літаратурны талент разам з энцыклапедычнымі ведамі і неверагодна глыбокім і тонкім адчуваннем мінулага падаравалі нам цэлую бібліятэку выдатных твораў.
Аповесць “Тры жыцці княгіні Рагнеды” прысвечаная драматычнаму лёсу дачкі нашага першага вядомага з летапісаў князя Рагвалода. Непакорлівая і верная роднай зямлі княгіня здолела ўратаваць свой род, а тым самым і незалежнасць Полацкага княства.