Анатацыя
Лагеркранц, Р.
Маё сэрца скача ды смяецца / Роўз Лагеркранц ; мастак Эва Эрыксан ; пер. са швед. Надзі Кандрусевіч. — Мінск : ІП Кандрусевіч Надзея, 2023. — 128 с. : іл.
ISBN 978-985-7277-12-4
Вага кнігі — 0,36 кг
Для дзяцей 4-10 гадоў.
Гэта кніга пра Дзюнэ.
Так, пра дзяўчынку, якая заўжды шчаслівая. Але ў той дзень Дзюнэ сядзела за сваёй партай у класе і глядзела на пустое месца побач. На месца, дзе раней сядзела яе найлепшая сяброўка Эла-Фрыда, перад тым, як з’ехала ў Нарчопінг.
З таго часу нікому нельга было сядзець там, бо дзе ж тады будзе сядзець Эла-Фрыда, калі вернецца?
— Эла-Фрыда не вернецца, — казала спадарыня настаўніца.
— Вы не можаце ведаць дакладна, — ціха адказвала Дзюнэ.
Яна ніколі не пераставала спадзявацца і верыць, нават калі ўсё здавалася безнадзейным…
Кніга падыходзіць для першага самастойнага чытання (буйны шрыфт, мала тэксту).

