Анатацыя
Калевала : карэла-фінскі паэтычны эпас : літ. апрац. Э. Лёнрута ; пер. з фін. Я. Лапаткі. — Мінск : Папуры, 2025. — 624 с., [8] арк. іл.
ISBN 978-985-15-5983-7.
Вага — 1,60 кг
Славуты карэла-фінскі паэтычны эпас упершыню прануецца чытачу ў перакладзе непасрэдна з мовы арыгіналу – фінскай.
Адрасуецца шырокаму колу аматараў прыгожага пісьменства.
Нешта падобнае да «Калевалы» можна скласці і з беларускіх казак. Падабраць у іх парадак, пералажыць, магчыма, у вершы і звязаць адным героем, якім-небудзь кавалём, ці што…
Народ жа вечны, вечнае яго мастацтва, вечныя і творцы песні і казкі. У такім перакананні ўмацоўвала мяне «Калевала».
