Анатацыя
Гардзей, В. К.
Як мядзведзікі тату згубілі : казкі : для дзяццей мал. шк. узросту / Віктар Гардзей ; мастак Ліяна Жванія. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2024. — 31 с.
ISBN 978-985-02-2236-7
Вага кнігі — 0,120 кг
Малыя мядзведзікі, калі ранняй вясной ачуліся пад цёплым бокам у матулі, адразу затурбаваліся: а куды прапаў наш тата? Нідзе яго не відаць – ні ў цеснай бярлозе, ні паблізу ў заснежаным ляску. “Тата яшчэ спіць, – супакоіла мама. – Вось як прачнецца, дык і вернецца да нас”. І гэта – праўда. Старыя мядзведзі не зімуюць разам з сям’ёй, заўсёды спяць у асобнай бярлозе, часцей сама мядзведзіца не ведае, дзе, пад якім вываратнем сёлетняй зімой прытуліў галаву гаспадар. Такія ж дасціпныя і свежыя іншыя казкі Віктара Гардзея ў ягонай кнізе для дзяцей “Як мядзведзікі тату згубілі”. Творы, звязаныя з жыццём насельнікаў беларускіх лясоў і рэк, напісаныя з гумарам, заглыблены ў народны фальклор, таму маюць акрэслены міфалагічны і чарадзейны змест, нясуць у сабе вялікі пазнавальны і выхаваўчы акцэнт.