Анатацыя
Вайтоўская, Е.
Гарэзлівы пацалунак : Кн. 1 : [моладзевы раман] / Ева Вайтоўская. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 448 с.
ISBN 978-985-7210-45-9
Вага кнігі — 0,60 кг
Жыццё ціхай троечніцы Соні Сінічкі да непазнавальнасці змяняецца ў выпускным класе ў той дзень, калі яна прызаецца ў каханні найлепшаму вучню школы Максіму Статкевічу. Дзеянне першай кнігі адбываецца ў сярэдняй школе аднаго з мікрараёнаў Мінска. У далейшым падзеі перанясуцца на філалагічны факультэт беларускага ўніверсітэта, экалагічны летнік і ў офіс сусветна вядомай беларускай IT-кампаніі.
Раман прызначаны для аўдыторыі young adult (16–25 гадоў), а таксама для ўсіх аматараў папулярнай літаратуры.