Анатацыя
Франку, Б.
Дзяўчынка з Беларусі / Бландзіна Франку ; мастак Жузэ Карлус Лолу ; пераклала з партугальскай Воля Фіранка. — Мінск : Папуры, 2025. — 96 с. : іл.
ISBN 978-985-15-6077-2
Вага кнігі — 0,16 кг
Краб-волат з вострава Кадзьяк велізарны і можа важыць ажно пятнаццаць кілаграмаў. Ці мае гэта значэнне для гісторыі? Даведаецеся, калі прачытаеце кнігу. Але ў гэтай гісторыі так шмат персанажаў, істот, мясцін — некаторыя з іх важныя, а некаторыя не вельмі, — што мне цяжка было выбраць, хто ж ці што ж будзе ўпрыгожваць адваротны бок вокладкі. Таму я скарысталася самым надзейным і найбольш навуковым спосабам: узяла ілюстрацыі з кнігі, паклала кожную ў яркі канверт і пакінула на сонцы на тры дні, каб паглядзець, які з канвертаў мацней за ўсё выгарыць. Гатова! Так і было вырашана, які малюнак будзе на адваротным баку вокладкі.


