Анатацыя
Бычкоўскі, А.
Дабрадзеі і гармідар квантавай літаратуры : аповесць і апавяданні / Алесь Бычкоўскі. — Мінск : Галіяфы, 2018. — 162 с.
ISBN 978-985-7140-94-7.
• ВАГА КНІГІ – 0,19 кг
Ці чулі вы, што ўсе выдуманыя сусветы існуюць насамрэч? І не толькі існуюць, але і дапамагаюць пісьменнікам, чытачам, а найперш аматарам казак і фэнтэзі.
Ці вядома вам, што побач з намі жывуць паралельныя цывілізацыі разумных жывёл? Журналіст Тамаш Ян гэтаксама не ведаў, пакуль не ўлупіўся галавой у пень і не трапіў у карчму «Халодныя ногі» каля могілак.
Анамальныя з’явы, ваўкалакі, тагасветныя пачвары пад абліччам вабных прыгажунь ды іншае ў новым зборніку беларускага празаіка Алеся Бычкоўскага.