Анатацыя
Бонда, К.
Акулярнік : [раман] / Катажына Бонда ; пер. з польскай А. А. Брусевіча. — Мінск :А. М. Яушкевіч, 2019. — 754 с.
ISBN 978-985-7210-17-6.
Вага кнігі — 0,50 кг
Падзеі дэтэктыўнага рамана вядомай польскай пісьменніцы беларускага паходжання Катажыны Бонды адбываюцца ў падляшскім мястэчку Гайнаўка і наваколлі. У ім некалькі сюжэтных ліній, адной з якіх з’яўляецца трагічная гісторыя забойства ў 1946 годзе некалькіх дзясяткаў сялян-беларусаў жаўнерамі Арміі Краёвай з атрада небезвядомага Рамуальда Райса “Бурага”.
“Акулярнік” пасля выхаду ў Польшчы адразу стаў сенсацыяй, здабыўшы шалёную папулярнасць у чытачоў і выклікаў бурную дыскусію ў польскай прэсе. У 2015 годзе здабыў прэстыжную ўзнагароду «Бестселер Эмпік». Перакладзены на шэраг еўрапейскіх моў, паўсюль здабываючы прыхільныя ацэнкі ў крытыкаў і чытацкай аўдыторыі.