Анатацыя
Рырых, К.
Лапуховае поле / Катажына Рырых ; маст. Гражына Рыгаль, пер. з пол. Ганны Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2020. — 128 с. : іл.
ISBN 978-985-7210-38-1
Вага кнігі — 0,42 кг
Дзеці са звычайнага падворка аказваюцца сведкамі зусім незвычайных падзей. Хтосьці ператвараецца ў жабу, у шкарпэтках растуць чорныя дзіркі, таямнічы незнаёмец гуляе з навальнічнай хмарай на вяроўцы, арэлі ажываюць, а са скрыні пані Доры ўцякае нуда. Ці не стаяць за гэтым усім адна бабулька і яе кот?
Кніга вядомай польскай пісьменніцы Катажыны Рырых атрымала прэстыжную літаратурную ўзнагароду польскага аддзялення IBBY «Кніга года 2017» для дзяцей.