Анатацыя
Ісігура, К.
Не адпускай мяне : раман / Кадзуа Ісігура ; пер. з англ. Г. В. Янкуты. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2019. — 320 с. — (Серыя “Noblesse Oblige”).
ISBN 978-985-7165-94-0
Вага кнігі — 0,48 кг
“Не адпускай мяне” — раман вядомага брытанскага пісьменніка, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2017 года Кадзуа Ісігура. Паводле версіі аўтарытэтнага часопіса “Time”, увайшоў у лік ста найлепшых англамоўных раманаў за апошняе стагоддзе.
У элітнай школе-інтэрнаце Хэйлшэм выхоўваюцца дзеці, у якіх па-за яго сценамі нікога няма. А ёсць багатая Мадам, якая і апякуецца Хэйлшэмам. Толькі школа аказваецца незвычайнай: у ёй гадуюць донараў органаў для хворых людзей. І выхаванцы – зусім не простыя дзеці…