Анатацыя
Беларусская кухня = Белорусская кухня = Belarussian cuisine / А.П. Вашчанка; фота: А.П. Вашчанка [і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2022. — 231 с. : іл.
ISBN 978-985-01-1555-3.
Вага кнігі — 01,40 кг
Кніга прысвечана кулінарным традыцыям нашых продкаў. Выданне пабудавана на базе працы знакамітага беларускага этнографа М. Я. Нікіфароўскага «Очерки простонародного житья-бытья в Витебской Белоруссии и описание предметов обиходности». Чытач не толькі даведаецца, як выпякаць сапраўдны беларускі хлеб у хатніх умовах, але і пазнаёміцца з такімі напаўзабытымі зараз стравамі, як аўсяны кісель, саладуха, крупеня, рознымі віды клёцак, камоў, стульцаў, і навучыцца іх гатаваць. Усе рэцэпты пададзены на беларускай, рускай і англійскай мовах. Акрамя асноўнай часткі кніга ўтрымлівае кароткі слоўнік састарэлых слоў, выразаў і кулінарных тэрмінаў. Цікавымі будуць і культуралагічныя аспекты, звязаныя з традыцыямі харчавання нашых продкаў, і іх сувязь з сучаснасцю.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.
Выданне адрасавана шырокаму колу чытачоў.