Мэір Шалеў. За Сіняй Гарой

44,80 Br

На складзе

Анатацыя

Шалеў, М.

За Сіняй Гарой : ізраільскі раман / Мэір Шалеў. Пераклад з іўрыту Паўла Касцюкевіча. Логвінаў, 2023. – 478 с.

ISBN 978-609-492-017-2.

Вага кнігі — 0,60 кг

 

Сямейная сага чатырох пакаленняў ізраільцаў. Гісторыя пачынаецца ў 1920-х, у забалочанай Ізрээльскай даліне, куды прыбываюць габрэі-рэпатрыянты Магілёўшчыны, Міншчыны, Чарнігаўшчыны, Кіеўшчыны, а таксама іншых куткоў Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

Аповед у духу магічнага рэалізму – гэта перапляценне чалавечых і звярыных лёсаў, гісторый змагання з дзікай прыродай і ўласнай натурай. Нежартоўныя жарсці герояў разгортваюцца на фоне змагання Ізраіля за дзяржаўнасць.

У цэнтры рамана – канфлікт паміж жыхарамі паселішча і ўнукам першапраходца Якава Міркіна Барухам, што арганізаваў на грамадскай зямлі камерцыйныя могілкі, пахаванне на якіх зрабілася модай для габрэяў свету.

Да чаго прывядзе супрацьстаянне паміж Камітэтам і наглядчыкам Дома Вечнасці для Першапраходцаў, дзе пахаваныя “274 дзяды і бабкі, адзін мул і адна мандаліна”, дазнаюцца чытачы, якія пройдуць пакручастымі сцежкамі сюжэта да канца.

Дадаткова

Вага 0,6 кг
Аб’ём

478 с.

Вокладка

мяккая

Мова

беларуская

Выдавец

Логвінаў