Анатацыя
Лабадзенка, Г. П.
Таямніцы старога Менска / Г. П. Лабадзенка. – Мінск : Медыял, 2025. – 96 с.
ISBN 978-985-7352-05-0.
Вага — 0,17 кг
У выданні даступна і захапляльна апавядаецца пра ўзнікненне Менска на Менцы і час ягонага існавання тут з Х па сярэдзіну ХІІ стагоддзя. Аналізуюцца вынікі раскопак з 1954 па 2024 год. Наглядна паказваюцца самыя важныя знаходкі. Падрабязна апавядаецца пра грандыёзныя раскопкі 2023-2024 гадоў, калі былі адкрытыя велічныя дубовыя сцены 997 года і фактычна атрыманая новая дата заснавання горада. Выкарыстана больш за 200 ілюстрацый, многія з якіх публікуюцца ўпершыню.
