Прачынаюся ў Сібуі

16,80 Br

Няма на складзе

Анатацыя

Цыма, А.

Прачынаюся ў Сібуі : [раман] / Анна Цыма ; пер з чэшск. Сяргея Лісіцы. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 364 с. : іл.

ISBN 978-985-7210-86-2

 

Вага кнігі — 0,43 кг

 

Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу дадому, дваццацічатырохгадовая Яна ў Празе вывучае япаністыку, шчыруе, каб атрымаць стыпендыю ў Токіа, і разам са старэйшым таварышам па вучобе ламае галаву над перакладам японскага апавядання. Лёс ягонага аўтара, напаўзабытага пісьменніка Кавасіты, будзе мець уплыў на падзеі значна большы, чым маглі б чакаць абедзве Яны…

Напісаны чытэльна, свежай размоўнай мовай раман чэшскай япаністкі Анны Цымы — гэта гісторыя пра пошук дарогі да культуры, непадобнай да тваёй уласнай, пра неадназначнасць рэальнага свету і пра аблуднасць мары, якая здзяйсняецца.

Дадаткова

Вага 0,43 кг
Аб’ём

364 с.

Вокладка

у аправе

Выдавец

А. М. Янушкевіч

Год выдання

2021