Анатацыя
Зачараваны замак : легенды, паданні, казкі, песні / уклад. У. М. Сіўчыкава. — Мінск : Папуры, 2023. — 304 с. — (Серыя «Мая беларуская кніга»).
ISBN 978-985-15-5436-8
Вага кнігі — 0,22 кг
Найлепшыя ўзоры вуснай народнай творчасці лічылі за гонар апрацоўваць альбо браць за аснову сваіх шэдэўраў нашыя класікі Ян Баршчэўскі, Францішак Багушэвіч, Янка Купала, Максім Багдановіч, Уладзімір Дубоўка. У неверагодна багатых і разнастайных легендарных і чарадзейных беларускіх казках, у легендах і паданнях можна адсачыць такія характары, вобразы і сюжэтныя хады, знайсці такія прыгоды, сустрэць такія пераўвасабленні, якім пазайздросцяць і аўтары сцэнарыяў кінафільмаў-жахалак, і распрацоўшчыкі найноўшых кампутарных гульняў. У гэты том уключаны не толькі празаічныя творы, большасць з якіх пераказаныя і апрацаваныя беларускімі пісьменнікамі ўпершыню, але і найпапулярнейшыя народныя песні.