Анатацыя
Холе, С.
Лета Гармана / Стыян Холе ; пер. з нарв. Ю. П. Цімафеевай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2018. — 44 с. : іл.
ISBN 978-985-7165-79-7
Вага кнігі — 0,50 кг
Гарман упершыню збіраецца ў школу, гэта яго апошнія летнія дзянёчкі свабоды і цудоўнай безадказнасці. Ён збянтэжаны і разгублены. А тут яшчэ і пажылыя цётачкі, якія прыязджаюць з “чужога часу” і прывозяць кожнае лета з сабою “раматус, артрыт і міндальны пірог”. Гарман разглядае цётчыны зубныя пратэзы і распытвае цётачак пра смерць, час і страхі, якія хаваюцца ўнутры кожнага з нас.
Знакаміты нарвежскі пісьменнік і ілюстратар Стыян Холе стварыў дзіўны свет, у якім яркія візуальныя вобразы і сур’ёзны і разам з тым просты тэкст пераплятаюцца ў адзінае дзівоснае цэлае.