Анатацыя
Шапран, С.
Янка Купала і Якуб Колас у профільі анфас: з гісторыі сяброўскага шаржу / Сяргей Шапран. – Мінск : Выдавец Цымбераў Р. М., 2025. – 132 с. : іл.
ISBN 978-985-7334-56-8.
Вага — 0,24 кг
Янка Купала і Якуб Колас яшчэ пры жыцці рабіліся героямі сяброўскіх шаржаў аўтарства як вядомых мастакоў, так і забытых сёння. У іх ліку Барыс Антаноўскі, Берк, Леанід Бойка, Валянцін і Анатоль Волкавы, Евель Ганкін, Галіна Дакальская, Канстанцін Елісееў, Іосіф Ігін, Янка Кашкель, Дзмітрый Красільнікаў, Кукрыніксы, Мікалай Малевіч, Зянон Паўлоўскі, Сяргей Раманаў, Грыгорый Розэ, Анатоль Тарасенкаў.. Аднак, нягледзячы на стогадовую гісторыю, гэты арыгінальны жанр ніколі канцэптуальна не даследаваўся, а большасць малюнкаў была, здавалася б, назаўсёды «пахаваная» ў старых часопісах і падшыўках газет. У кнізе «Янка Купала і Якуб Колас у профіль і анфас. З гісторыі сяброўскага шаржу» даследчыка літаратуры Сяргея Шапрана ўпершыню пададзены ўсе вядомыя на сёння шаржы на песняроў — агулам 44 малюнкі. Першае падобнае выданне ў купала- і коласазнаўстве і ў жанры беларускага сяброўскага шаржу.
