Анатацыя
Зайка, Т.
Як адзін дзень… / Тамаш Зайка ; запіс успамінаў Алеся Зайкі ; укладанне Зьмітра Санько і Насты Качан ; прадмова Антаніны Зайкі. – Мінск : Тэхналогія, 2025. – 150 с.
ISBN 978-985-458-409-6.
Вага кнігі — 0,36 кг
Кнігу складаюць успаміны звычайнага чалавека Тамаша Зайкі (1907–1991), на долю якога выпалі беды і выпрабаванні, звязаныя з усімі вялікімі катаклізмамі XX стагоддзя. Дзякуючы яго незвычайнай назіральнасці і бліскучай памяці на старонках кнігі ажываюць падзеі часоў Першай сусветнай вайны, бальшавіцкага перавароту і грамадзянскай вайны, жыцця пад палякамі, Другой сусветнай вайны і партызанскага руху, паваеннай калектывізацыі і “пабудовы камунізму”. Гэтыя ўспаміны вылучаюцца шчырасцю і праўдзівасцю. Друкуюцца з захаваннем асаблівасцяў мясцовай гаворкі.
