Анатацыя
Хлеб усяму галава : творы беларускіх пісьменнікаў пра хлеб : для дзяцей мал. шк. узросту ; укладальніца Аксана Спрынчан ; мастак Міхаіл Дайлідаў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2023. — 47 с. : іл.
ISBN 978-985-02-2173-5
Вага кнігі — 0,15 кг
Хлеб беларусы цэняць, паважаюць, шануюць. І любуюцца ім. Бо ён напраўду прыгожы — і калі ляжыць на стале бохан, і калі трымаеш у руцэ акраец, і калі частуеш каня духмянай скібкай. А хлеб дае моц беларусам і натхняе пісьменнікаў на вершы, казкі і апавяданні.
Вазьміце лусту хлеба, разгарніце кнігу — і насалоджвайцеся.