Навіны

Rss стужка
Усе навіны Даты Падзеі

Паступленне кніг выдавецтва “Папуры”

У нашай інтэрнэт-краме прыбаўленне — агромністае паступленне кніг ад выдавецтва “Папуры”.

Яскравыя каляровыя кнігі для дзетак рознага веку, якія не дадуць засумаваць нават самым няўседлівым гарэзам — кніжкі з рухомымі элементамі для самых малых, багата ілюстраваныя выданні для старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, легендарныя героі сусветнавядомых аўтараў — Карлсан, Піпі Доўгая Панчоха, Маленькі прынц і шмат усякага іншага для малых чытачоў.

Для чытачоў больш сталага веку цікавай будзе класіка беларускай літаратуры — шыкоўныя падарункавыя выданні Уладзіміра Караткевіча, ілюстраванае выданне “Палескіх рабінзонаў”, зборнік выбраных твораў Янкі Купалы і кнігі Быкава, Мележа.

Вядома не абмінулі ўвагай і легендарную серыю “Мая беларуская кніга” ў мяккай вокладцы.

Усе кнігі выдавецтва “Папуры” глядзіце тут.